На заседании президиума Шумилинского райсавета проанализировали состояние подсобных хозяйств

Сельское хозяйство

Гаспадарка – асабістая, інтарэс – агульны

Мінулі тыя часы, калі ў вёсцы на кожным падворку трымалі карову і грамадскія статкі нават невялікіх вёсак налічвалі пад сотню кароў.

Зараз слова “радоўка” не гучыць і ў вялікіх населеных пунктах, калі хто і трымае карову, навязвае яе каля дома. Статыстыка сведчыць: сямей, якія трымаюць асабістую падсобную гаспадарку, з кожным годам становіцца менш.

Так, за мінулы год на Шуміліншчыне такіх домаўладанняў паменшала на паўтары сотні. Навошта, кажуць многія, калі і малочку, і мяса можна купіць у магазіне. Трымаюць у асноўным сталыя людзі (пераважна дробную жывёлу) і тыя, хто імкнецца атрымаць ад развядзення, вырошчвання і здачы сельгаспрадукцыі добрую капейку.
Але ж ні для каго не сакрэт, што асабістая гаспадарка іграе вялікую ролю ў дамашняй эканоміцы вяскоўцаў: выручка за малако, маладняк і лішкі прадукцыі раслінаводства прыкметна папаўняе сямейны бюджэт. Сітуцыю разумее і мясцовая ўлада, таму і імкнецца дапамагчы руплівым сяльчанам у справе манетызацыі іх працы. Вось і на апошнім пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў ішла размова пра ход выканання мерапрыемстваў па развіцці і падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак грамадзян на тэрыторыі Шумілінскага раёна ў 2019 годзе і задачах на 2020 год.
Мінулы год стаў рэкордным па змяншэнні пагалоўя кароў у раёне за апошнія 20 год. Калі раней за год меншала на сотню-паўтары галоў, то за 2019 год – толькі на 25. Добры знак. Назіраецца тэндэнцыя прыросту ў насельніцтва зямлі (за 2019 год – плюс 130 га) і дробнай жывёлы: авечак і коз. Традыцыйна больш за ўсё жывёлы на падворках у жыхароў Мікалаеўскага сельсавета, менш – Сіроцінскага. Нягледзячы на сістэмную работу, ёсць шэраг праблемных пытанняў – і па затрымцы выплаты надбавак за малако, і з вызначэннем яго тлустасці, якія варта вырашаць. Гэта адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава і нацэліла ўдзельнікаў пасяджэння на выпрацоўку канкрэтных асноўных напрамкаў дзейнасці ў рэалізацыі праграмы.
У 2019 годзе, як паведаміла ў дакладзе намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Дубіневіч, вядзеннем асабістай падсобнай гаспадаркі на Шуміліншчыне займалася 4214 домаўладанняў, у якіх было ў “распараджэнні” 2735 гектараў зямлі. За мінулы год закуплена ў насельніцтва 1105,5 тоны малака (101%). У разліку на адну карову закуп малака павялічыўся і склаў 2784 кг. Сярод сельсаветаў самы высокі ўзровень закупа малака ў насельніцтва з разліку на адну карову назіраўся ў Светласельскім с/с – 3170 кг. Закуплена ў насельніцтва 10 галоў цялят (4 цяля купіла ААТ “Гараны-Агра”, 3 – “Прыазёрны мір”, 2 – КУСГП “Мішневічы”, 1 – СУП “Лаўжанскае”).
Вось і сёлета ўлады, сельгаспрадпрыемствы і іншыя зацікаўленыя службы прымаюць шэраг арганізацыйна-практычных мер у аказанні дапамогі вяскоўцам у вядзенні асабістых падсобных гаспадарак і закупе сельгаспрадукцыі. На пасяджэнні быў падрабязна разгледжаны парадак асемянення буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва і кошт паслугі. Так, у гэтым годзе кошт будзе вар’іравацца ад 25 рублёў да 38 рублёў у залежнасці ад таго, ветурач на сваім транспарце будзе дабірацца да адрасата ці на транспарце грамадзяніна. Аплата за асемяненне жывёлы будзе брацца адзін раз, як кажуць, да плённага асемянення.
Абмеркавана пытанне закупу цялят у насельніцтва: па заключаных дагаворах кантрактацыі цяля вагой да 100 кг будзе закупляцца па кошце 4 руб. за 1 кг (+70 кап. надбаўка). Перад сельгаспрадпрыемствамі пастаўлена задача пры заключэнні дагавораў агаворваць парадак разліку (натуральны, змешаны і грашовы).
Разгледжаны пытанні кошту закупу малака (з 1 лютага кошт 1 кг – 60 кап. + 7 капеек надбаўка), ветэрынарнага абслугоўвання, выдзялення пашаў, рэалізацыі насельніцтву нецеляў БРЖ, мерапрыемствы па ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі сельскагаспадарчай жывёлы. Уся інфармацыя будзе даведзена да сельскіх Саветаў і старэйшын вёсак.
Аказанне грамадзянам рэальнай дапамогі ў вядзенні асабістых падсобных гаспадарак будзе працягвацца. Бо такая работа са-дзейнічае павышэнню занятасці і даходаў людзей, якія вырошчваюць сельгаспрадукцыю, і наогул паляпшэнню сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на вёсцы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №17 ад 030.03.2020 г.

Па стану на 1 студзеня 2020 года на падворках жыхароў Шуміліншчыны мелася 474 галавы буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 372 каровы, 610 свіней, 82 кані, 324 авечкі, 358 коз, 872 трусянят, 873 пчоласям’і, амаль 13,7 тыс. галоў птушкі ўсіх відаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *