В ОАО «Лежни» Шумилинского района ценят молодого специалиста

Главное Моладзь Сельское хозяйство

Такі  спецыяліст  самім  патрэбен

Намеснік дырэктара па вытворчасці ААТ “Ляжні” Валянціна Яцко ніколі не хваліць чалавека проста так. А да маладых спецыялістаў дык увогуле прыглядаецца доўга. А тут сама папрасіла карэспандэнтаў раёнкі напісаць пра Вераніку Сінякову, ветэрынарнага фельчара, які працуе ў гаспадарцы з мінулага года.

«Наш малады ветфельчар – знаючы спецыяліст і нераўнадушны чалавек, – расказала Валянціна Васільеўна. –  Яна не спужалася ні вёскі, ні фермы, добра ведае сваю справу, відаць, што была стараннай студэнткай. Адразу знайшла агульную мову з мясцовымі работнікамі, падыход да жывёлы. Лечыць кароў і цёлак, пры неабходнасці замяняе асемянатара. Адным словам, пашанцавала гаспадарцы на добрага работніка».

З дзяўчынай сустрэліся на яе рабочым месцы – на ферме Ляжні-3. Вераніка расказала, што родам сама з абласнога цэнтра, вывучылася на ветурача ў Віцебскай ветакадэміі. У «Ляжнях» была па практыцы, сюды ж і размеркавалася. «Думала, што буду лячыць катоў і сабак, а выйшла, што кароў і цялят, – усміхаецца дзяўчына. – З кожным днём мне ўсё больш падабаецца справа, якой я займаюся. Непасрэдным маім дарадцам і памочнікам з’яўляецца галоўны ветурач гаспадаркі Аляксандр Прохараў».

Складаемымі поспеху Вераніка лічыць некалькі фактараў, галоўным з якіх з’яўляецца любоў да жывёлы. Пры ўважлівых да яе адносінах своечасова заўважыш хваробу каровы ці цяля, гэта значыць, і дапамогу своечасова акажаш. Калі здаровае цяля вырасціць у добрую малочную карову – гэта толькі прыбытак для гаспадаркі.

На думку Веранікі Сіняковай, пры адказным ветэрынарным падыходзе да жывёлы ўдаецца пазбегнуць не толькі форс-мажорных сітуацый, але і сур’ёзных праблем.

Кіраўніцтва ААТ «Ляжні» дапамагло Вераніцы знайсці кватэру ў вёсцы, кошт якой аплачвае гаспадарка. Дзяўчына атрымлівае кожны месяц даплату да заробку. У гаспадарцы не хочуць нікуды адпускаць дзяўчыну – такі талковы спецыяліст патрэбен самім.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №18 ад 06.03.2020



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *