К ветеранам войны с поздравлениям отправились активисты ветеранской организации

Главное Общество

З  віншаваннямі – да  ветэранаў

Жанчыны… Пяшчотныя, уважлівыя, добрыя, прыгожыя. А яшчэ  надзейныя, моцныя, умеюць пастаяць за сябе і за сваіх родных. Многія нашы зямлячкі плячо ў плячо абаранялі нашу Радзіму ад ворагаў у час Вялікай Айчыннай вайны.

У нашым раёне пражывае дзевяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах, працавалі ў тыле, набліжаючы Перамогу.

Прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі разам з яе старшынёй Таццянай Цэрах наведалі ўсіх ветэранаў, павіншавалі са святам, уручылі паштоўкі, падарункі і гваздзікі. Людзі сталага ўзросту з радасцю сустракалі гасцей. «Мы дзякуем за ўвагу і клопат пра нас – гэта многага каштуе, – расчулілася былая партызанка брыгады імя Леніна На-дзея Раманаўна Сабаршова з Обалі. – Вы заўсёды прывозіце нам добры настрой. Прыемныя і віншаванні, і добрыя словы, і зносіны з новымі людзьмі, і навіны, які прывозіце нам з раёна. За ўсё  гэта вялікі дзякуй».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *