Поздравляем с Днём женщин!

Главное Общество Официально

Дарагія жанчыны!

 Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з Днём жанчын!

  Дазвольце выказаць вам  захапленне і  ўдзячнасць!

  Род чалавечы, наша жыццё і ўсё самае паважанае на зямлі пачынаецца з жанчыны, асвячаецца яе дабрынёй і міласэрнасцю, спагадай і ўвагай. На вашай мудрасці, душэўнай шчырасці трымаецца свет.

  Жаночая любоў і сардэчнасць – самая вялікая стваральная сіла, якая ўвасабляе адзінства, грацыю,  прыгажосць жаночага пачатку. Без жаночага ўдзелу не абыходзіцца ніводная сфера дзейнасці.

  Жадаем вам самых цёплых чалавечых адносін у сям’і, у працоўных калектывах, дабрабыту, моцнага здароўя і ўсяго самага добрага. Няхай узаемапавага і згода, спакой і радасць заўжды спадарожнічаюць вам!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *