По итогам первенства области шумилинские волейболистки – первые!

Главное Молодёжь Спорт, туризм

Поспех шумілінскіх валейбалістак

Чарговы поспех у шумілінскіх валейбалістак: па выніках першынства вобласці каманда Шумілінскай СДЮШАР (трэнер Людміла Харкавец) заняла першае месца.

Чэмпіёнамі вобласці сталі Валянціна Ходзюш, Кацярына Асташонак, Кацярына Вінаградава, Наталля Казьміна, Марыя Кралько, Анастасія Бабарэка, Аксана Быстрова, Аксана Навіцкая, Кацярына Раманава, Яна Мясаедава і Ганна Карнякова.
Нашы зямлячкі ў групе былі мацнейшыя за верхнядзвінскую, міёрскую і бешанковіцкую каманды, затым у паўфінале перамаглі «Наваполацк», а ў фінале не пакінулі шансаў камандзе з Бешанковічаў.
У зборную вобласці, якая будзе абараняць гонар Прыдзвіння на рэспубліканскім першынстве, трапілі 6 шумілінскіх валейбалістак.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №19 ад 10.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *