В Шумилино женщины встречали 8 Марта на спортландии

Общество Спорт, туризм

«А ну-ка, дзяўчаты!»

Па-спартыўнаму пазітыўна і весела сустрэлі 8 Сакавіка жанчыны, якія вырашылі паўдзельнічаць у спартландыі, што прайшла напярэдадні Дня жанчын у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.


Дзве каманды – «Непераможныя» і «Хуткія» – у гэты дзень былі яўна нацэлены на добрыя эмоцыі, а спартыўныя практыкаванні і заданні толькі дапамагалі гэтаму. Тэнісныя ракеткі і фітболы, абручы і скакалкі – этапы спартландыі праходзілі ўмомант, прычым жанчыны занадта гучна падтрымлівалі адна адну. А вось інтэлектуальны конкурс удзельніцы ператварылі ў сапраўднае шоў: напачатку да прапанаваных слоў падбіралі вершаваныя рыфмы, а потым «на ўзбраенне» ўзялі вядомыя песні і танцы.
А вось каму сапраўды складана было ў гэты дзень, дык гэта галоўнаму спецыялісту райвыканкама Дзмітрыю Дубоўскаму і дырэктару ФАЦа Аляксею Ляснічаму, якія ўзначальвалі судзейскае журы. І трэба адзначыць, што са сваімі святочна-спартыўнымі абавязкамі мужчыны справіліся: пры падвядзенні вынікаў улічваліся не толькі спартыўныя вынікі, а і добры настрой, крэатыўнасць удзельніц.
Пасля ўзнагароджання, на якім ўсе удзельніцы атрымалі салодкія святочныя прызы, жадаючых запрасілі ў басейн паплаваць.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №19 ад 10.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *