Брандмайор Кирилла Кузнецова и собаки-спасатели Дианы Григоряк – на пьедестале

Безопасность Новости

Шумілінцы – у ліку прызёраў

У Віцебску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў абласнога этапа конкурсу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. У ліку пераможцаў ёсць і шумілінцы.
У прыватнасці, у намінацыі “Скульптура малых формаў” журы высока ацаніла работу Кірыла Кузняцова з РЦДМ “Брандмаёр і спецсродкі ўзору 1803 года” і прысудзіла трэцяе месца.

Трэцяе месца ў намінацыі “Апавяданне” і ў Дзіяны Грыгарак з Обальскай СШ, якая прадаставіла на абласны конкурс апавяданне “Сабакі-выратавальнікі”.

За сваю творчасць і індывідуальны падыход да выканання работ на конкурс выратавальнікаў дзеці атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №19 ад 10.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *