Запрет на лов рыбы в Витебской области объявлен с 31 марта по 8 июня

Экалогія

Перанесены тэрміны вясновых забарон на лоўлю рыбы

У сувязі з анамальна цёплым надвор’ем і раннім нерастам забароны на лоўлю рыбы пачнуць дзейнічаць раней ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

У Брэсцкай і Гомельскай абласцях – з 12 сакавіка да 18 мая, у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях – з 22 сакавіка да 30 мая, у Віцебскай вобласці – з 31 сакавіка да 8 чэрвеня. Новыя тэрміны забарон устаноўлены Пастановай Мінпрыроды № 2 ад 4 сакавіка 2020 г., у сярэднім яны зрушаныя на 8-10 дзён.
Раман ФЕДАРЭНКА, намеснік начальніка Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Апублікавана ў №20 ад 13.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *