Лукашэнка даручыў з 2015 года вывесці ўзровень лесакарыстання на стандарты перадавых краін

Актуалии Официально Экология Экономика

Лукашэнка даручыў з 2015 года вывесці ўзровень лесакарыстання на стандарты перадавых краін
19 жніўня, Мінскі раён /Таццяна Паляжай — БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў з 2015 года вывесці ўзровень лесакарыстання на стандарты перадавых краін, перш за ўсё Фінляндыі. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Давайце дамовімся так: з будучага года мы працуем толькі так, як працуюць у Фінляндыі, па тэхналогіі вырошчвання — комплексна. Калі яны гэтага не могуць — яны ў лесе не працуюць, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Пара гэты разбой у лесе заканчваць!»
«Вось мне прыгожа дакладваюць, але я бачу і іншае: я бываю ў лесе, і бачу, як там працуюць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што, назначаючы міністрам лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча, ставіў задачу вывучаць вопыт лесакарыстання ў перадавых краінах і пераносіць яго ў Беларусь. «Гэта культура, зрэз, перапрацоўка астаткаў, працэс нарыхтоўкі — усё павінна быць на вышэйшым узроўні, — падкрэсліў Прэзідэнт. — З будучага года парадак і культура павінны быць толькі такімі!» Кіраўнік дзяржавы дадаў, што да гэтага трэба прыходзіць і ў эканоміцы вядзення лясной гаспадаркі.
«У лесе павінен быць парадак. Гэта наша багацце», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў краіне створана шырокая лінейка лесанарыхтоўчай тэхнікі. Паводле слоў старшыні савета дырэктараў ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга» Аляксандра Шакуціна, выпуск тэхнікі на прадпрыемстве для патрэб лясной гаспадаркі быў пачаты ў 2006 годзе. З таго часу была асвоена вытворчасць 17 мадэлей новых машын. Узровень лакалізацыі складае прыкладна 60 працэнтаў, аднак у бліжэйшыя два гады яго плануецца давесці да 90 працэнтаў. Як адзначыў міністр, тэхнічнае пераўзбраенне галіны дало магчымасць павялічыць лесанарыхтоўку амаль да 11 млн куб.м драўніны ў 2013 годзе. Прычым з выкарыстаннем шматаперацыйнай лесанарыхтоўчай тэхнікі нарыхтаваны 34 працэнты агульнага аб’ёму нарыхтоўкі.
Аляксандру Лукашэнку была прадэманстравана лінейка тэхнікі «Амкадор». Прэзідэнт у цэлым застаўся задаволены ўбачаным, аднак даручыў павялічваць ступень лакалізацыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *