Вокалисты Шумилинской ДШИ отличились на «CANZONIERE»

Культура Навіны

«Танга мухі» трапіла на асамблею «CANZONIERE»

Больш за 100 калектываў і салістаў з розных краін свету прынялі ўдзел у відэапраекце Міжнароднай вакальна-харавой асамблеі «CANZONIERE» (у перакладзе з італьянскага «песеннік, шансанье») – у лютым на працягу 15 дзён іх выступленні трансліраваліся на канале YouTube.

Удала выступілі ў гэтым міжнародным песенным відэаконкурсе вакалісты Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў. Узорны хор школы (кіраўнік Алена Сініцкая, хормайстар Алена Новікава) выйшаў на конкурс з творам Сяргея Якімава «Танга мухі» і скарыў журы чысцінёй строю песні, дакладнасцю рытмічнага малюнка, эмацыянальнасцю. У выніку хор стаў лаўрэатам 3 ступені.
Бліскуча выступіў вакальны ансамбль узорнага дзіцячага хора (хормайстар Алена Фёдарава). Вакалісты Ганна Гайлова, Наталля Шабайлава, Дар’я Быкава, Дар’я Скальзаева, Лідзія Кахтэнка і Кацярына Сільвестрава з сімвалічнай песняй «Не бывае лепшага» сталі лаўрэатамі 1 ступені ў намінацыі “ансамбль”. Журы адзначыла выдатныя навыкі пеўчага дыхання калектыву, захоўванне інтанацыі і разнастайнасць дынамічных адценняў.
А ў намінацыі “сола” вызначылася Ганна Гайлова (настаўнік Алена Фёдарава). За цікавую тэмбравую афарбоўку голасу салісткі і дакладнасць перадачы рытмічнай структуры песні «Тайна» Ганна атрымала званне лаўрэата 3 ступені.
Журы конкурсу, куды ўваходзілі высокакваліфікаваныя спецыялісты Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, Беларускай акадэміі музыкі, Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі, узнагародзіла настаўнікаў Шумілінскай ДШМ А. М. Сініцкую, А. А. Новікаву і А. А. Фёдараву ўдзячнымі пісьмамі – за педагагічнае майстэрства і годны ўклад у справу эстэтычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Аліна ПЯТРОВА.
Фота з архіва Шумілінскай ДШМ.
Апублікавана ў №20 ад 13.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *