Масленица пришла!

Актуалии Культура Общество

Масленіца прыйшла!
5 сакавіка, у суботу, у райцэнтры пройдуць народныя гулянні “Сонейка красна, гары-гары ясна!”
У 11.00 на канцэртнай пляцоўцы ў парку разгорнецца тэатралізаванае прадстаўленне, будзе паказаны канцэрт. Кожны, хто прыйдзе на свята, зможа пазабавіцца на конкурсах, гульнях, атракцыёнах. А са стадыёна вас паклічуць спартыўныя “Зімовыя забавы”: лыжная эстафета, перацягванне каната, падняцце гіры, стрытбол, міні-футбол і, вядома ж, традыцыйны слуп. Для дзетак і не толькі будзе арганізавана катанне на конях. І галоўны атрыбут Масленіцы – бліны! З маслам, з мёдам, з варэннем – іх абяцаюць падаць гарачымі да свята кухары райспажыўтаварыства і аддзела культуры. На гандлёвых радах будзе прадстаўлена нямала і іншых прысмакаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *