17 красавіка – рэспубліканскі суботнік

Новости Общество

Планы вызначаны, задачы пастаўлены

14 красавіка ў рэжыме відэаканферэнцыі прайшло пасяджэнне рабочай групы аблвыканкама па правядзенні рэспубліканскага суботніка 17 красавіка.

Более 100 добровольцев приняли участие в субботнике по благоустройству Куропат
Более 100 добровольцев приняли участие в акции по уборке и благоустройству Куропат 13 апреля. В акции были задействованы представители БРСМ, республиканского общественного объединения «Белая Русь», Белорусского фонда мира, Белорусского общества Красного Креста, ветеранских организаций.
На снимке: субботник в Куропатах.
Фото Максима Гучека, БЕЛТА.

Жыхары вобласці ў гэты дзень будуць працаваць на рабочых месцах ці на добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан месцаў баявой славы, воінскіх пахаванняў, тэрыторый населеных пунктаў, весці падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Палова заробленых на суботніку грошай будзе накіравана Міністэрству аховы здароўя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстраннай медыцынскай дапамогі насельніцтву, частковае фінансаванне закупкі вакцын ад каранавірусу для вакцынацыі насельніцтва. Другая палова застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і будзе накіравана на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У гэты ж дзень адбылося пасяджэнне рабочай групы Шумілінскага райвыканкама па правядзенні суботніка. Было вызначана, што асноўныя работы на суботніку будуць на вуліцах раённага цэнтра: уборка пяску з вуліц, разборка старой пліткі на тратуарах, падрыхтоўка бетоннай агароджы для афарбоўкі, навядзенне парадку на прылеглых тэрыторыях і інш. Частка людзей будзе працаваць на ўборцы камянёў з палеткаў сельгаспрадпрыемстваў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Арганізацыямі раёна грашовыя сродкі, заробленыя на рабочых месцах у дзень правядзення суботніка, у аб’ёмах, вызначаных работнікамі, дабраахвотна пералічваюцца на рахунак фінансавага аддзела Шумілін-скага райвыканкама:
№ BY38AKBB36420239050422000000 в ЦБУ № 225 ОАО «АСБ Беларусбанк» в г. п. Шумилино, БИК AKBBВY2Х, УНП 300037012, код платежа не ставить, назначение платежа: перечисляются денежные средства, заработанные на субботнике.
Апублікавана ў №29 ад 16.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *