В Шумилино сражались за звание лучшего молодёжного лидера

Молодёжь Общество

«Лідар года-2020»

Сярод членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі багата ініцыятыўных, актыўных і творчых маладых людзей. Гэта ў чарговы раз пацвердзіў раённы этап VI рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідар года-2020», які 12 сакавіка прайшоў у Шумілінскай СШ №1.

Выконваючая абавязкі першага сактара райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева (у цэнтры) з лідарамі школьных пярвічак.

За званне лепшага маладзёжнага лідара змагаліся Дар’я Скальзаева (пярвічная арганізацыя ГА БРСМ Шумілінскай СШ №1), Максім Бурлакоў (раённая гімназія), Кіра Ліпчанка (Обальская СШ), Дзяніс Лашкоў (Шумілінская СШ №2), Ксенія Кавалеўская (Кардонская СШ) і Ксенія Шчукіна (Мікіціхінская СШ).

Разам са сваімі групамі падтрымкі лідары прадставілі самапрэзентацыі «Я і маё аб’яднанне». Інтарэсы і захапленні маладых людзей розныя, але аб’ядноўваюць сяброў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі іх памкненні да дабрачыннасці, захавання гістарычнай памяці, дапамогі іншым. Кіраўнікі пярвічак расказвалі пра валанцёрскі рух, у якім удзельнічаюць школьнікі.
Цікавай атрымалася абарона праектаў, якія рэалізоўваюцца на базе навучальных устаноў і накіраваны на ўдасканаленне дзейнасці БРСМ. Маладыя людзі прадставілі на суд журы, якое ўзначальвала в. а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева, розныя па тэматыцы праекты. Можна быць упэўненым, што такія праекты, як «Памяць пра мінулае і сённяшняе – для будучыні», «Духоўнае выхаванне на праваслаўных традыцыях беларускага народа», «Радасць ад карысных спраў» знаходзяць падтрымку сярод актывістаў арганізацыі як у вобласці, так і ў рэспубліцы. Перамог у конкурсе праект Максіма Бурлакова, які прапанаваў маладзёжны велаквэст «Па слядах Вялікай Перамогі»
Завяршылі конкурсную праграму відэаролікі пра маладзёжных лідараў. Крэатыўна і арыгінальна падышоў кожны з удзельнікаў. Маладыя людзі стварылі яркія вобразы сучаснага маладзёжнага лідара.
Па выніках усіх конкурсаў званне «Лідар года-2020» атрымаў кіраўнік пярвічнай арганізацыі БРСМ раённай гімназіі Максім Бурлакоў. Другое месца падзялілі Дар’я Скальзаева і Дзяніс Лашкоў. Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і райкама ГА БРСМ.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №21 ад 17.03.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *