Комитет госконтроля проводит «горячую линию» по вопросам необоснованно заниженных зарплат бюджетников

Общество Экономика

Ці ёсць пытанні па налічэннях новых зарплат?

У КДК Віцебскай вобласці ў сакавіку арганізавана «гарачая лінія» для выяўлення і ўхілення недахопаў пры налічэнні заработнай платы работнікам бюджэтных арганізацый згодна з новым парадкам.


Было ўстаноўлена, што ў цэлым мясцовымі органамі забяспечана выкананне патрабаванняў заканадаўства ў часці захавання ў студзені 2020 года памеру аплаты працы «бюджэтнікаў» на ўзроўні снежня 2019 года. На «гарачую лінію» Камітэта паступіла больш за 20 зваротаў па пытаннях аплаты працы ў бюджэтнай сферы, усім дадзены тлумачэнні. Па адзінкавых фактах неабгрунтаванага зніжэння ўзроўню зарплаты прыняты меры рэагавання, зроблены даналічэнні.
Для аператыўнага рашэння праблемных пытанняў пры прымяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2019 года №27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый» у Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці да 31 сакавіка 2020 года прадоўжыць працаваць «гарачая лінія».
Звароты будуць прымацца штодзень у буднія дні з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 8(0212)37-61-53.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №22 ад 20.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *