Доска почёта Шумилинского района: Светлана Близнец

Общество Экономика

«Не адкладваць на заўтра тое, што можна зрабіць сёння», –
такі дэвіз па жыцці ў начальніка падраздзялення «Лаўжанскае» УП ЖКГ Святланы Леанідаўны Блізнец, прозвішча якой занесена на раённую Дошку гонару.


Ва УП ЖКГ Святлана Блізнец працуе больш за 20 год, з якіх 12 – начальнікам падраздзялення.
«Калі б у мяне спыталі, які ідэальны кіраўнік падраздзялення, то не задумваючыся адказаў – Святлана Леанідаўна, – дзеліцца дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў. – Яна спецыяліст, які ведае ўсе тонкасці камунальнай службы, добры арганізатар, які ўмее максімальна эфектыўна спланаваць работу свайго калектыву і, нарэшце, проста цудоўная жанчына». Мала, хто ведае, што Святлана Леанідаўна выпадкова прыйшла ў камунальную службу. «Маю бухгалтарскую адукацыю, – расказвае жанчына. – Працавала бухгалтарам у мясцовай гаспадарцы. У 1998 годзе вырашыла кардынальна памяняць сваю працу: уладкавалася дыспетчарам ва УП ЖКГ і адпрацавала 10 год».
У 2008 годзе Святлане Блізнец прапанавалі ўзначаліць падраздзяленне «Лаўжанскае». Менавіта ў тыя гады Мікіціха станавілася аграгарадком, а мясцовай камунальнай службе неабходны быў энергічны і ініцыятыўны кіраўнік. І стаўка на Святлану Леанідаўну апраўдала сябе поўнасцю: працуючы дыспетчарам, жанчына знутры ведала ўсе праблемныя пытанні і стаўшы кіраўніком, пачала іх вырашаць. Ды і калектыў адразу прыняў новага кіраўніка, які патрабуе ад сваіх падначаленых якасці і хуткасці ў рабоце і разам з гэтым прыслухоўваецца да слушных заўваг кожнага з работнікаў.
Падраздзяленне «Лаўжанскае» не малое, тым больш, што год таму да яго далучылі падраздзяленне «Кардонскае». Пяць кацельняў, 45 шматкватэрных дамоў, больш чым 150 адна- і двухкватэрных дамоў. І кожны гэты аб’ект пад пільнай увагай Святланы Леанідаўны. «Зразумела, што падчас ацяпляльнага сезона пра вялікія тэх-нічныя работы гаварыць не прыходзіцца, – расказвае кіраўнік падраздзялення. – Галоўнае, каб у дамах было цёпла. А для гэтага трэба вельмі плённа папрацаваць летам, каб прадугледзець і не дапусціць магчымыя збоі».
Планаў на гэты год у Святланы Леанідаўны багата. Але кіраўнік падраздзялення не стала пра іх гаварыць:
– Спачатку трэба зрабіць. І толькі потым гэтым ганарыцца. Магу сказаць толькі адно: камунальная служба працягне працаваць, каб людзям было зручна і ўтульна.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №22 ад 20.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *