Молодой специалист в Шумилиснком районе выбирает деревню

Молодёжь Сельское хозяйство

І работа добрая, і кватэра са зручнасцямі
Юрысконсульт Валянціна Новікава працуе ў ААТ “Лаўжанскае” пяць гадоў. Шумілінская дзяўчына пасля заканчэння Віцебскага прафесійна-тэхнічнага ліцэя папрасілася працаваць у ААТ “Лаўжанскае”. А чаму тут не працаваць, падумала малады спецыяліст – гаспадарка моцная, ды і райцэнтр побач.
У аграгарадку Валянціне спадабалася. І з калектывам бухгалтараў-эканамістаў камунікабельная дзяўчына адразу знайшла агульную мову. Каб павысіць сваю адукацыю, больш падрабязна разбірацца ў юрыдычнай справе, Валянціна Новікава пайшла вучыцца ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, які заканчвае ўжо ў наступным годзе.
“Распрацоўваю гаспадарчыя дагаворы, дагаворы куплі-продажу, – расказвае пра сваю работу малады спецыяліст. – Рыхтую адказы на прэтэнзіі па запазычанасці розным арганізацыям, рашаю іншыя пытанні”.
На пытанне, ці збіраецца Валянціна куды-небудзь з’язджаць з Мікіціхі, дзяўчына шчыра прызналася: “Не. Мне тут падабаецца. У мяне ж у Мікіцісе ўласная  кватэра са зручнасцямі, я яе амаль поўнасцю абставіла. Дык куды ж ехаць?”
У свой час былы кіраўнік “Лаўжанскага” А. А. Аляксеенка меў рацыю, калі  большасць кватэр у новым шматпавярховым доме аддаў маладым спецыялістам. Прычым, настойваў на тым, каб моладзі выдзялялі не менш, чым двухпакаёвыя кватэры, у тым ліку і Валянціне. Настройваў на перспектыву звіць тут сямейнае гняздо і застацца ў аграгарадку назаўсёды.  Спадзяёмся, менавіта так і будзе ў Валянціны. У яе добрая работа, добрая кватэра, цяпер трэба знайсці добрага жаніха.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *