В Шумилинском районе создан штаб по оказанию содействия пожилым гражданам в связи со сложной эпидемиологической обстановкой

Здоровье Общество

Паклапаціцца пра пажылых

У Шумілінскім раёне створаны штаб па каардынацыі работы па аказанні садзейнічання грамадзянам старэй працаздольнага ўзросту па дастаўцы прадуктаў, лекавых сродкаў, прадметаў першай неабходнасці, які ўзначаліла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.

У штаб увайшлі намеснікі старшыні райвыканкама С. В. Цімашэнка і І. І. Шалахава, кіраўнікі сельвыканкамаў, сацыяльных службаў – санстанцыі, ЦРБ, аптэкі, упраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ТЦСАН, пошты і грамадскіх арганізацый.
На першым пасяджэнні штаба прынята рашэнне стварыць на афіцыйным сайце райвыканкама раздзел «Каронавірус: усё, што трэба ведаць пра інфекцыю», у якім размясціць тэлефоны для прыёму званкоў ад непрацаздольных грамадзян па пытаннях набыцця і дастаўкі прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці, лекаў, выплаты на даму пенсій, аплаты камунальных плацяжоў. Будуць размешчаны інфармацыя пра парадак дастаўкі, памяткі і рэкамендацыі па прафілактыцы інфекцыі COVID-19 і іншая актуальная інфармацыя.
Памяткі і рэкамендацыі будуць надрукаваны ў раённай газеце «Герой працы», даведзены да ведама насельніцтва дэпутатамі мясцовых Саветаў, старэйшынамі вёсак, сацыяльнымі, паштовымі, ідэалагічнымі работнікамі, валанцёрамі, кіраўнікамі арганізацый раёна.
У самы бліжэйшы час будуць распрацаваны схемы і алгарытмы работы па зборы заявак на дастаўку прадуктаў, лекаў і па ўзаемадзеянні службаў.
Самая галоўная задача, якую нам ўсім разам трэба пастарацца выканаць па максімуму – скараціць кантакты паміж сабой, вытрымліваць дыстанцыю не менш аднаго метра, пажылым людзям і хворым на хранічныя захворванні скараціць кратнасць наведвання магазінаў, аптэк, іншых месцаў з масавым знаходжаннем людзей, каб мінімізаваць рызыку заражэння вірусам.
Другая задача – праявіць грамадзянскую пазіцыю тым, хто прыехаў з заробкаў з-за мяжы і вадзіцелям вялікагрузных машын: самаізалявацца на 14 дзён, пры першых прыкметах хваробы звярнуцца ў медыцынскую ўстанову.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №24 ад 27.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *