15 декабря – День профилактики травматизма

Безопасность Общество

Вучыце дзяцей берагчы сябе
Траўматызм і насілле з’яўляюцца галоўнымі прычынамі гібелі дзяцей ва ўсім свеце. Штогод у свеце гіне да 950 тысяч дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. У Рэспубліцы Беларусь кожны год атрымліваюць траўмы больш за 750 тысяч жыхароў, з іх каля 150 тысяч, або 20% – гэта дзеці і падлеткі.
Як толькі дзеці дасягаюць пяцігадовага ўзросту, наўмысныя траўмы становяцца самай вялікай пагрозай для іхняга жыцця. Прычым,  у гэтым узросце дзеці атрымліваюць траўмы з-за ўласнага свавольства, па неасцярожнасці. Сярод прычын, якія садзейнічаюць траўматызму, можна выдзеліць наступныя: галалёдзіца, няспраўнасць тратуараў і маставых, правядзенне рамонтных работ без спецыяльных агароджаў, захламленасць двароў і дрэнная ўборка вуліц, няспраўнасць электраправодкі і  недастатковае асвятленне вуліц, двароў, пад’ездаў, нізкі санітарны стан кватэр, няспраўнасць бытавой тэхнікі, неасцярожнасць, хадзьба ў месцах, не прызначаных для праходу, хуліганскія дзеянні, недастатковы нагляд за жывёлай.
Асноўнымі прычынамі гібелі і ранення дзяцей на дарогах з’яўляецца няведанне імі Правілаў дарожнага руху або невыкананне іх. 20% выпадкаў адбываецца па віне дзяцей-пешаходаў.
На жаль, траўматызм у дзіцячым узросце нярэдка становіцца прычынай інваліднасці на ўсё жыццё. Нам, дарослым, трэба пра гэта памятаць і вучыць дзяцей берагчы сябе.
К. АФАНАСЬЕВА, урач-гігіеніст ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Надрукавана ў №96 ад 13.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *