Беларусбанк объявил челендж «Движ за ЗОЖ»

Здароўе Навіны

«Движ за ЗОЖ»
Беларусбанк у сакавіку кінуў камандны выклік – аб’явіў чэлендж* «Движ за ЗОЖ» па фарміраванні ў сваіх супрацоўнікаў карысных звычак, па павышэнні рухальнай актыўнасці. У «здаровую» справу ўвязаліся каля 50 каманд краіны, у тым ліку і работнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг №225 ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале з кіраўніком Вольгай Масько.

– Зараз модна трымаць сябе ў форме. Не вельмі зручна і не заўсёды выходзіць прытрымлівацца гэтага трэнду офісным работнікам, якія вымушаны большую частку дня праводзіць за камп’ютарамі, а таму знаёмыя з такімі праблемамі, як ператамленне, стрэс, недасыпанне і лішняя вага, што напрамую адбіваюцца на вытворчасці працы, – кажа Вольга Юр’еўна Масько. – Менавіта на гэтых «крызісных» аспектах сфакусіравана тэматыка чэленджа Беларусбанка, які прапаноўвае нам больш хадзіць, бегаць, плаваць, ездзіць на веласіпедзе, пачаць правільна харчавацца, добра спаць.

Кожны з удзельнікаў вызначыў свае накірункі, якія падыходзяць для вырашэння пастаўленых мэт. Адны абралі хадзьбу (падлічваецца агульная колькасць крокаў усіх удзельнікаў), другія – ужыванне чыстай вады не менш за 2,5 літра (падлічваецца агульны выпіты аб’ём), зарадку. Прапануе чэлендж адмову ад фастфудаў, газіраваных напіткаў і пераход на правільнае і карыснае харчаванне, фізічныя нагрузкі з паходам у спартыўную і трэнажорную залы. Усім гэтым, уласна, работнікі Беларусбанка з задавальненнем зараз і займаюцца. Дарэчы, чэлендж прадугледжвае і штодзённыя фотасправаздачы ў штаб арганізатараў.
«Движ за ЗОЖ» – гэта «здаровая» справа, свайго роду напамін пра тое, што мы можам палепшыць свой лад жыцця сёння і матываваць гэта зрабіць іншых. І хто ведае, можа, менавіта такі месячны рэжым адмовы ад дрэннага і пераход на правільную і актыўную жыццядзейнасць паўплывае на нашы звычкі, цягі і схільнасці ў далейшым. Хацелася б.
Алена КАРПУШЭНКА.

*Чэлендж – у перакладзе з англійскай мовы азначае «выклік», «складаная задача», здзяйсненне якіх-небудзь дзеянняў, неўласцівых для звыклага жыцця. Простымі словамі можна перакласці “а вам слабо?”.
Чэлендж у спорце і здаровым ладзе жыцця часта разлічаны на месячны тэрмін, калі на 30 дзён распісваюцца праграма, агаворваюцца ўмовы выкліку, якія неабходна выканаць.
Апублікавана ў №26 ад 03.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *