На территории Шумилинского района приступили к наведению порядка

Новости Общество

Красавік – час для ўборкі

У красавіку ў нашым раёне абвешчаны месячнік па добраўпарадкаванні і санітарнай ачыстцы населеных пунктаў. Як толькі падсохла і наступілі спрыяльныя дні, на тэрыторыі ўсіх сельсаветаў прыступілі да навядзення парадку.

                   У Светласельскім сельсавеце часовыя работнікі наводзяць парадак                                на брацкіх могілках у Полцеве.

– Мы заключылі дагавор з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, склалі неабходны каштарыс, вызначылі аб’ёмы работ, – кажа старшыня Светласельскага сельвыканкама Аляксандр Дзмітрэнка. – На часовыя работы па добраўпарадкаванні ўладкавалі дваіх рабочых. Работы па навядзенні парадку нямала: уборка смецця, высечка кустоўя, не за гарамі пасадка кветак і абкос.
На грамадскія работы з фонду Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Светласельскаму сельсавету вы-дзелена 7200 рублёў, паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Валекава.
Таксама імкнуцца навесці парадак на воінскіх пахаваннях і памятных месцах: іх у сельсавеце восем. Рабочых па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Сяргея Клепяшнёва і Вольгу Грыгор’еву-Вараненкаву мы засталі каля брацкай магілы ў Полцеве. «Мы аб’едзем усе вайсковыя пахаванні і памятныя месцы, навядзём парадак: падграбём лістоту, памыем і пафарбуем абеліскі і агароджы», – расказалі Сяргей і Вольга. Фарбы рознага колеру спатрэбіцца больш за паўсотню літраў. 30 кілаграмаў фасаднай фарбы абяцалі паставіць сельсавету шэфы з «Віцебск-другасчэрмета». Па словах Аляксандра Дзмітрэнкі, акрамя звычайных работ па добраўпарадкаванні будзе зроблены рамонт помніка загінуўшым воінам-землякам у Язвіне, якім будуць займацца спецыялісты ПМК-70. На гэтыя мэты пойдзе каля 5 тысяч рублёў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №26 ад 03.04.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *