Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці 8-9 красавіка праводзіць “гарачую лінію” па пытанні нясвоечасовай выплаты заработнай платы

Общество Экономика

“Гарачая лінія” па пытаннях выплаты зарплаты

Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці 8-9 красавіка праводзіць “гарачую лінію” з жыхарамі вобласці па пытанні нясвоечасовай выплаты заработнай платы.

Асобныя арганізацыі Віцебшчыны, у асноўным сельскагаспадарчыя, сістэматычна парушаюць тэрміны выплаты зарплаты. Пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце мелася ў 9 з 12 месяцаў 2019 года, сёлета – па выніках студзеня і лютага.
За парушэнні працоўнага заканадаўства штомесяц вінаватыя асобы прыцягваюцца ўпаўнаважанымі органамі да адміністрацыйнай адказнасці. За 2019 год на юрыдычных і службовых асоб накладзена больш за 1200 адміністрацыйных спагнанняў на суму больш за 200 тыс. руб.
З мэтай недапушчэння парушэння правоў работнікаў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці 8-9 красавіка будзе дзейнічаць “гарачая лінія” з жыхарамі вобласці, на якую можна звярнуцца па пытанні нясвоечасовай выплаты зарплаты.
Звароты будуць прымацца з 10.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па тэлефонах: 8(0212)37-61-53, 37-61-94, 37-61-70.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №27 ад 07.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *