Волонтёры-школьники из Шумилинского района награждены поездкой в театр

Образование Общество

За добрую работу – білет на “Несцерку”
27 лістапада  адбылася доўгачаканая паездка ў Віцебскі абласны драматычны тэатр імя Якуба Коласа на спектакль “Несцерка”. Паездка была арганізавана для актывістаў валанцёрскага атрада “Міласэрнасць” Мішневіцкай СШ у рамках рэалізацыі маладзёжнай міні-ініцыятывы “Мы – разам”. У паездку адправіліся 16 школьнікаў і пяць дарослых.
Віцебск сустрэў нас дажджом, але настрой ніколькі не сапсаваўся. Кажуць, тэатр пачынаецца з вешалкі. Так, і гардэроб уразіў нас памерамі і прыгажосцю. А потым мы гулялі па тэатру, разглядалі партрэты, фатаграфаваліся…
І вось пачалося прадстаўленне! Яркія дэкарацыі, ігра акцёраў, беларускія нацыянальныя касцюмы, музыка, танцы – усё гэта вельмі  ўразіла нас. Мы адчувалі натхненне  ад чароўнага высокага мастацтва. Тры акты спектакля прайшлі на адным дыханні.
Таму дадому ехалі ў настроі. Кожны з нас ведаў, што яшчэ абавязкова вернецца на сустрэчу з цудоўным.
Асаблівую ўдзячнасць мы жадаем выказаць старшыні шумілінскай раённай арганізацыі “Чырвонага Крыжа» Валянціне Мікалаеўне Чыжыкавай. Дзякуючы яе намаганням і адбылася гэта паездка.
А. ГАРБАЧОВА, член валанцёрскага атрада “Міласэрнасць”,  в. Мішневічы.
Надрукавана ў №96 ад 13.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *