Поможем шумилинским медикам!

Главное Здоровье

Поможем шумилинским медикам!

Реквизиты Шумилинской ЦРБ:
УЗ «Шумилинская ЦРБ» (Учреждение здравоохранения «Шумилинская центральная районная больница»)
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Суворова, 1
р/с  BY43AKBB36320237950282000000
ЦБУ №225 г.п. Шумилино, ф-л 200 ВОУ АСБ “Беларусбанк”
БИК AKBBBY21200635, ул. Ленинская, 31
УНН 300036999
ОКПО 14407604

Вельмі цяжка прыходзіцца сёння тым, хто ратуе жыхароў раёна ад пандэміі – урачам, медсёстрам, санітаркам. Прафсаюз райбальніцы выдзеліў тысячу рублёў для пакупкі антыбактэрыяльнага мыла для медработнікаў. Але, па ўсім бачна, такіх сродкаў недастаткова. Медыкі ўдзячны арганізацыям, прадпрыемствам і добрым людзям, якія ўзяліся дапамагаць райбальніцы. «Першымі адгукнуліся айцец Анджэй і сястра Вераніка з касцёла Маці Божай Фацімскай, – расказала медсястра Зінаіда Сцержанкова, якая ўзначальвае прафсаюзную арганізацыю райбальніцы. – Яны ахвяравалі больш за тысячу рублёў, якія будуць выдаткаваны на закупку ахоўных шчыткоў і іншых неабходных сродкаў. Гаспадары прыватнага магазіна «Дамавёнак» прывезлі ў бальніцу пульверызатары і плёнку, з дапамогай якой мы аддзяляем стацыянар ад паліклінікі. ІП Казлоўскі Аляксандр прадаставіў гумавыя галёшы. Да акцыі далучыліся гаспадары магазінаў «Клубок», «Кітадэль», індывідуальны прадпрымальнік Таццяна Абраменка, якія далі ніткі, маланкі, рызінкі, ліпучкі, неабходныя для пашыву ахоўных касцюмаў для медыкаў. Самі медработнікі шыюць маскі, бахілы і каўпакі.
Валанцёры з Мінска нядаўна прывезлі аднаразовыя халаты, рэспіратары, ахоўныя шчыткі, гумавыя пальчаткі, ахоўныя акуляры. Мы вельмі рады дапамозе».
У многіх арганізацыях і прадпрыемствах раёна збіраюць грошы, каб дапамагчы медработнікам. Аднымі з першых такую добраахвотную акцыю «Дапаможам медыкам» аб’явіла прафсаюзная арганізацыя ДРБУ-204.
– Ніхто з нашых работнікаў не адмаўляе ў дапамозе, – кажа старшыня прафсаюзнай пярвічкі Святлана Бельская. – За сабраныя грошы мы плануем купіць для бальніцы бескантактныя тэрмометры і ахоўныя касцюмы. Заклікаем калектывы ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый далучыцца да дабрачыннай акцыі і аказаць пасільную дапамогу тым, хто сёння па перадавой барацьбы з каронавірусам.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №28 ад 10.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *