Какие семьи, как и где могут получить помощь к началу учебного года

Главное Новости Общество Семья

Дапамога сем’ям да пачатку навучальнага года

 

Мнагадзетным – аднаразовая матэрыяльная выплата

 Да новага навучальнага года мнагадзетным сем’ям будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога на кожнага вучня, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Такое рашэнне «Аб мерах сацыяльнай падтрымкі да 2025/2026 навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей» прыняў Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў 12 чэрвеня 2025 года.  Размер дапамогі складзе 30% БПМ у сярэднім на душу насельніцтва, які будзе дзейнічаць на 1 жніўня 2025 года. Дапамога будзе выплачана са сродкаў раённага бюджэту. Прымаць дакументы на аказанне матэрыяльнай дапамогі будзе Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна.

Матэрыяльная дапамога будзе прадастаўляцца згодна з рэгістрацыяй па месцы жыхарства на падставе:
асабістай заявы аднаго з бацькоў;
дакумента, якія сведчыць асобу заяўніка;
пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей-школьнікаў;
даведкі пра месца жыхарства і склад сям’і (у выпадку, калі члены сям’і зарэгістраваныя па розных адрасах, да заявы прыкладаюцца даведкі аб складзе сям’і па кожным асобна зарэгістраванаму члену сям’і);
даведак з устаноў адукацыі аб навучанні на кожнага вучня (з указаннем класа на 1 верасня 2025 года);
пасведчання мнагадзетнай сям’і (копія і арыгінал); выпіскі банкаўскага базавага рахунка Беларусбанка (на імя заяўніка, на які будзе пералічана выплата). Заяўнікам, у якіх дзеці ідуць у 1, 10 класы, неабходна прадаставіць даведку аб залічэнні дзіцяці ва ўстанову адукацыі.

Выплата дапамогі не прадугледжана на дзяцей, якія вучацца ў прафесійна-тэхнічных, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Адрасная сацыяльнай дапамога

Малазабяспечаныя, мнагадзетныя сем’і, сем’і, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама сем’і, у якіх адзін з бацькоў (абодва бацькі) з’яўляюцца інвалідамі, могуць атрымаць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу, нагадалі ў ТЦСАН.  Дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу змогуць атрымаць малазабяспечаныя сем’і, сярэднедушавы даход якіх ніжэй за БПМ (на 1 мая 2025 г. – 462 руб. 58 кап.).

Мнагадзетным сем’ям штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 1,15 велічыні крытэрыю патрэбнасці (на 1 мая 2025 г. – 531 руб. 97 кап.).

Сем’і, якія апынуліся па аб’ектыўных прычынах у цяжкай жыццёвай сітуацыі, што парушае нармальную жыццядзейнасць, могуць звярнуцца за дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогай у выглядзе аднаразовай сацыяльнай дапамогі пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 1,5 БПМ (на 1 мая 2025 г. – 693 руб. 87 кап.).  Памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад цяжкай жыццёвай сітуацыі. Зварот за прадастаўленнем дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог носіць заяўны характар і ажыццяўляецца шляхам падачы па зацверджанай форме заявы і неабходных дакументаў.

Сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама сем’і, у якіх адзін з бацькоў (абодва бацькі) з’яўляюцца інвалідамі, могуць звярнуцца за аказаннем матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнага страхавання для падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага 2025/2026 года з прадастаўленнем адпаведнага пакета дакументаў.

 Дакументы з 1 ліпеня да 5 верасня прымаюцца па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Юбілейная, д. 8, ТЦСАН Шумілінскага раёна. Час работы цэнтра – з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, выхадныя – субота і нядзеля.

Тэлефон для даведак 5-71-88.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *