Прокуратура Шумилинского района проверила ход исполнения Декрета №18

Общество Семья

Дэкрэт №18: работа з абавязанымі асобамі
Пракуратурай раёна пастаянна праводзіцца праверка выканання патрабаванняў Дэкрэта №18 па арганізацыі работы з абавязанымі асобамі.

На 1 студзеня ў раёне пражываюць 104 абавязаныя асобы. Працэнт кампенсавання сродкаў на ўтрыманне дзяцей складае 51,4%. Асноўнымі прычынамі нізкага кампенсавання расходаў можна назваць:
невысокі памер заработнай платы абавязаных асоб. Наймальнікі не маюць магчымасцей прадставіць такім асобам працоўныя вакансіі з высокім ўзроўнем заработнай платы, тым больш, што з усіх абавязаных асоб толькі восем чалавек маюць прафесійную адукацыю;
нізкі ўзровень прадстаўлення дадатковых работ, работ па сумяшчальніцтву. За мінулы год дадатковая работа прадстаўлена толькі 6 абавязаным асобам у двух арганізацыях;
нізкая працоўная дысцыпліна і недастатковы ўзровень прафілактычнай работы з абавязанымі асобамі. За мінулы год абавязаныя асобы здзейснілі 1318 прагулаў, з якіх адпрацавалі толькі 78. У адносінах да прагульшчыкаў складзена 159 адміністрацыйных пратаколаў.
Па выніках праверак пракуратурай раёна ў адрас дзяржаўных органаў уносяцца акты пракурорскага рэагавання.
Наталля ГАЎРЫЛЮК, памочнік пракурора раёна.
Надрукавана ў №11 ад 09.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *