Вернуть родительские права можно. Было бы желание

Закон Общество

Вярнуць бацькоўства можна. Было б жаданне
Па стану на 1 кастрычніка бягучага года на тэрыторыі Шумілінскага раёна пражывае 117 асоб, абавязаных вяртаць сродкі, затрачаныя на ўтрыманне сваіх дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.
З іх 93 працуюць, 4 асобы вяртаюць сродкі ў добраахвотным парадку, 9 чалавек знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, 6 — накіраваны ў ЛПП для праходжання курса лячэння.
На жаль, маюць месца факты ўхілення ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей. Такіх у раёне 4 чалавекі, адна асоба наогул “у бягах” ад суда і знаходзіцца ў вышуку. У той жа час хочацца адзначыць і такі станоўчы момант, як усведамленне некаторымі абавязанымі асобамі ўсёй важнасці і неабходнасці аднаўлення сям’і.  Так, у жніўні-верасні суд Шумілінскага раёна разгледзеў дзве грамадзянскія справы аб аднаўленні ў бацькоўскіх правах трох асоб. У выніку чацвёра дзяцей вярнуліся ў свае сем’і і зноў набылі шчаслівае дзяцінства з любячымі і клапатлівымі бацькамі.
М. ДЗЕМІДОВІЧ, старшы судовы выканаўца суда Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *