Специалисты обещают, что в течение двух месяцев проблема с водой в Шумилино будет решена

Новости Общество


І зноў пра ваду
У пачатку тыдня адбылася рабочая сустрэча старшыні райвыканкама Віктара Гутарава з генеральным дырэктарам УП «Віцебскаблводаканал» Аляксеем Хвалько.

Аляксей Хвалько не хаваў наяўнасці праблемы. Сітуацыя сапраўды складаная. Па-першае, у Шуміліне засталіся ў працоўным стане толькі дзве свідравіны з пяці. Па-другое, у водаправоднай сетцы шмат парываў, якія таксама не давалі нармалізаваць сітуацыю. Удалося ліквідаваць усе буйныя ўцечкі вады. Менавіта таму ў Шуміліне апошні месяц так часта адключалі ваду. Спецыя-лісты вядуць работу па рэабілітацыі адной з адключаных свідравін. Гэта дапаможа зняць напружанне, па-тлумачыў А. Хвалько.
Але без новых свідравін нармалізаваць сітуацыю будзе складана. Зараз праектная дакументацыя на дзве свідравіны праходзіць апошнія экспертызы, без якіх немагчыма пачаць свідраванне. Ужо ў жніўні спецыялізаванае прадпрыемства пачне работу па новых свідравінах, якая павінна завяршыцца на працягу двух месяцаў. Пасля гэтага праблем з вадой у Шуміліне быць не павінна, запэўніў Аляксей Хвалько.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №55 ад 17.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *