12 красавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

Новости Общество

12 красавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)


Дарагія шумілінцы, паважаныя веруючыя каталіцкай канфесіі!
Сардэчна віншуем вас са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!Хрысціянскае свята Вялікадня духоўна яднае людзей і дае ім апору ў пераадоленні жыццёвых цяжкасцей і нягод!
Дзень Светлага Хрыстова Уваскрэсення ўмацоўвае веру ў перамогу дабра і справядлівасці, сімвалізуе любоў і згоду, аб’ядноўвае ўсіх на аснове духоўных традыцый.
Выхаваныя ў хрысціянскіх традыцыях, верныя маральнаму доўгу, мы з гонарам перадаём нашым дзецям важнейшыя чалавечыя каштоўнасці.
У гэтыя ўрачыстыя вясеннія Велікодныя дні жадаем кожнаму моцнага здароўя, любві, дабра і ўзаемаразумення.
Няхай кожны дзень ваш дом напаўняецца цяплом, шчасцем і дабрабытам. Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Хрыстос Уваскрэс!
Глыбокапаважаныя браты і сёстры, хрысціяне і людзі добрай волі!
З нагоды Велікодных святаў хачу вас горача павіншаваць. Увесь свет, наша Радзіма і кожны з нас носіць зараз у сабе шмат пытанняў, няўпэўненасці і сумненняў. Як жа мы цяпер падобныя да першых Апосталаў у раніцу Уваскрасення: зачыненыя, перапалоханыя, недаверлівыя. У іх сэрцах таксама, напэўна, былі пытанні: “Што будзе далей?” або “Ці сапраўды Ён уваскрэс?”
Жадаю, каб мы здолелі прынесці ўсе пытанні да Бога і перад іконай, у цішы хатняй малітвы, пачулі Яго голас: “Супакой вам!”
Няхай Бог аберагае нас у гэтыя дні сваёй моцай! Дасць нам усім здароўе і надзею, што заўсёды пасля цемры Крыжа надыходзіць ззянне Уваскрасення!
Хрыстос Уваскрэс! 
Анджэй ЮХНЕВІЧ, пробашч
парафіі Маці Божай Фацімскай.
Апублікавана ў №28 ад 10.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *