Дзень адкрытых дзвярэй у беларускіх сядзібах
23 кастрычніка пройдзе «Дзень адкрытых дзвярэй у беларускіх сядзібах», падчас якога ў кожнага будзе цудоўная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі сядзібамі нашай краіны.

Гасцей чакаюць знаёмствы з гаспадарамі, экскурсіі па аб’ектах, розныя майстар-класы, частаванні, невялікія канцэрты. Акрамя гэтага будзе магчымасць спланаваць свой будучы адпачынак. З поўным спісам сядзіб можна пазнаёміцца на сайтах www.belarustourist.by і www.ruralbelarus.by.
У Шумілінскім раёне ў гэты дзень чакаюць гасцей у трох сядзібах:
аграсядзіба «Лясны домік» у вёсцы Шашы. Гаспадар – Юрый Валяўка, тэлефон +375 25 603 17 80. Будуць арганізаваны фотасесія на беразе Заходняй Дзвіны, майстар-клас па брашыраванні (састарэнні) вырабаў з дрэва, дэгустацыя страў італьянскай кухні;
аграсядзіба «Вядзьмарскае возера» ў вёсцы Лескавічы. Гаспадар – Іван Васільеў, тэлефон +375 33 64773 73. Будуць арганізаваны экскурсія па Лескавічах з наведваннем крыніцы і славутасцей (помнікаў архітэктуры 19 стагоддзя), майстар-класы па парэнні ў рускай лазні, выкарыстанні фіта-бочкі;
аграсядзіба «Доўгае» ў вёсцы Лоўша. Гаспадыня – Анастасія Міхалева, тэлефон +375 29 251 75 58. Акрамя прэзентацыі прапануюць пачаставацца хатнім хлебам.
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №82 ад 22.10.2021 г.
