Профсоюзы Шумилинщины вносят свой вклад в профилактику COVID-19

Безопасность Общество

Дэзсродкі і маскі

  Да барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй і да абароны чалавека ад хваробы падключыліся і прафсаюзы. Прафарганізацыі набываюць для працоўных калектываў дэзынфіцыручыя сродкі для рук і апрацоўкі паверхняў, ахоўныя маскі, кажа старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Емяльянаў.

  Так, дэзсродкі для сваіх работнікаў набылі прафсаюзныя арганізацыі ДРБУ-204, суда Шумілінскага раёна, работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. У лясгасе і некаторых іншых прадпрыемствах гэтыя  сродкі куплены за кошт арганізацыі.

  – Для сельгаспрадпрыемстваў раёна  нядаўна закупілі 100 літраў дэзынфіцыручых сродкаў і 500 масак, – расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. – У некаторых пярвічках ёсць швачкі-самавучкі, якія вырабляюць маскі бытавога прызначэння не толькі для сябе, але і для сваякоў, калег, суседзяў.

 А прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў застрахаваў работнікаў Шумілінскага дзяржстраху ад каронавіруснай інфекцыі.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *