Как на транспорте борются с коронавирусом

Новости Общество Ситуация с COVID-2019

«Усіх просім захоўваць дыстанцыю»

З распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі змяніліся ўмовы і графікі работы на аўтастанцыі Шуміліна. Апошнім часам пасажырапаток знізіўся больш як напалову, расказаў начальнік аўтастанцыі Вячаслаў Багданаў. Таму кіраўніцтвам было прынята рашэнне часова закрыць некаторыя рэйсы: Шуміліна-Цаўі і Шуміліна-Лявонава (па серадах), Шуміліна-Гарадок (па пятніцах і нядзелях).

Віктар Ляхаў робіць дэзынфекцыю ў салоне аўтобуса.

У грамадскім транспарце ўзмоцнены меры дэзынфекцыі для прафілактыкі распаўсюджвання інфекцыі: з антысептыкам пасля кожнага рэйсу і ў канцы змены праціраюцца сядзенні, поручні, дзверы, абшыўка салона, аконнае шкло, праводзіцца вільготная ўборка падлогі. Дэзынфекцыю салонаў паміж рэйсамі робяць самі вадзіцелі.
– Прымаюцца і іншыя меры для папярэджання інфіцыравання, – расказвае вадзіцель аўтобуса Віктар Ляхаў. – Сочым, каб у аўтобусе захоўвалася дыстанцыя паміж пасажырамі, раім карыстацца маскамі. Нагадваем, што пасля паездкі ў аўтобусе трэба старанна вымыць рукі або апрацаваць іх антысэптыкам. А калі ёсць кашаль ці насмарк, раім не ездзіць у транспарце, а выклікаць медыкаў на дом.
Рэгулярна (некалькі разоў на дзень) дэзынфекцыю праводзяць і на аўтавакзале. Акрамя гэтага, у зале чакання пасажыраў ёсць антысэптык з дазатарам для рук, які прызначаны як для работнікаў аўтастанцыі, так і для пасажыраў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №32 ад 24.04.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *