У Шумілінскім раёне па папярэдніх даных у суботніку ўдзельнічалі 3900 чалавек

Главное Новости Общество

Суботнік – справа агульная

Работнікі лясгаса і сельвыканкама саджаюць туі каля воінскага пахавання ў аграгарадку Мішневічы.

25 красавіка ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел каля 2,3 мільёна чалавек, якія зарабілі каля 8,7 мільёна рублёў.

Палова сродкаў застанецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і будзе накіравана на падрыхтоўку да летняга сезона дзіцячых аздараўленчых лагераў, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, а таксама на рамонт, рэстаўрацыю і рэканструкцыю мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.


Другая палова пералічваецца Міністэрству фінансаў і будзе накіравана Нацыянальнаму мастацкаму музею, а таксама на рэканструкцыю брацкага пахавання на месцы спаленай вёскі Ола Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Дарожныя рабочыя з ДРБУ №204 займаюцца ямкавым рамонтам.

У Шумілінскім раёне па папярэдніх даных у суботніку ўдзельнічалі 3900 чалавек, якія зарабілі і пералічылі на рахунак суботніка 8,6 тысячы рублёў.

Работнікі райвыканкама наводзяць парадак на жывёлагадоўчым комплексе «Лаўжанскага»

Работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна наводзілі парадак у населеных пунктах, прыбіраліся на вайсковых могілках, дапамагалі сельскагаспадарчым прадпрыемствам збіраць камяні на палетках, прыбірацца на фермах, выконвалі шмат іншых работ. Значная частка калектываў правяла суботнік на працоўных месцах.
Сяргей Ермалаеў.
Фота Алены КАРПУШЭНКІ, Ларысы ЗАЙЦАВАЙ.
Апублікавана ў №33 ад 30.04.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *