Са святам вясны і працы!

Главное Общество

Са святам вясны і працы!


Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна, ветэраны працы!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні
з надыходзячым 1 Мая – Святам працы!
Гэтае свята ўвасабляе салідарнасць працоўных, сімвалізуе адзінства і згуртаванасць усіх стваральных сіл, аб’яднаных агульным імкненнем да міру, стабільнасці, дабрабыту, шчасця і ўстойлівага развіцця краіны.
Павага да людзей працы – аснова дзяржаўнай палітыкі ў нашай краіне. Толькі настойлівай працай можа быць створана наша будучыня, дабрабыт усіх і кожнага. Жыхары Шумілінскага раёна заўсёды ўмелі працаваць на карысць агульнай справы і сваімі рукамі рабіць наш край яшчэ больш прывабным і камфортным.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту ў кожным доме і добрага вясенняга настрою. Няхай аптымізм і вера ў лепшае ніколі не пакідаюць вас!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №33 ад 30.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *