За эту неделю в «АгроБоровинке» планируют засеять кукурузой 400 га

Новости Сельское хозяйство

Кукурузны тыдзень
На палетках ААТ «АграБаравінка» пасля сяўбы яравых зерневых і зернебабовых, яравога рапсу прыступілі да сяўбы кукурузы.

Мікалай Талдыкін засявае па 30 гектараў кукурузы за дзень.

«Глебу падрыхтавалі загадзя – ўзаралі, пракультывавалі, – расказала начальнік участка Аляксандра Міраненка. – Усяго мяркуем пасеяць 400 гектараў. Гэты тыдзень будзе кукурузным – за сем дзён мяркуем завяршыць сяўбу. Насенне закупілі праз ААТ “Малако”. Гатунак “ладага” спрыяльны для нашых земляў і ўмоў надвор’я: устойлівы да пахаладанняў, да засухі і вымачак, да паляганняў. Да таго ж, гэта злакавая культура з’яўляецца ўніверсальным кормам і для дойнага статку, і для жывёлы на дарошчванні».
На сяўбе кукурузы на палетках за Язвінам мы сустрэліся з Мікалаем Талдыкіным. Ён вопытны сеяльшчык, працуе ў гаспадарцы каля трыццаці гадоў.
– За адзін дзень рассяваю каля тоны насення кукурузы, – расказаў механізатар. – Такі аб’ём змяшчае пасяўны агрэгат. Кукуруза – гэта не зерне, якое трэба часта падвозіць. Тут заправіўся з раніцы – і працуй цэлы дзень. З раніцы да вечара паспяваю справіцца з 30 гектарамі. Мой калега Павел Баршынаў зараз рамантуе свой трактар, а калі выедзе на палеткі, удвух мы хутка ўправімся. Затым застанецца засеяць аднагадовыя, а таксама проса, якое ўпершыню будзе расці на нашых палетках.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №36 ад 12.05.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *