Ганаровая грамата аблвыканкама – участку паштовай сувязі Шуміліна

Новости Общество

Ганаровая грамата аблвыканкама – участку паштовай сувязі Шуміліна

8 мая ў Віцебскім аблвыканкаме адбыўся традыцыйны прыём, прысвечаны Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Мікалай Шарснёў уручае грамату начальніку ўчастка паштовай сувязі Шуміліна      Алесі Новікавай.  

Падчас прыёму старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў уручыў кіраўнікам рэдакцый і журналістам абласныя прэміі імя Францыска Скарыны (для друкаваных сродкаў масавай інфармацыі) і «Віцязь» (для электронных СМІ). Ганаровымі граматамі абласнога выканаўчага камітэта былі адзначаны лепшыя арганізацыі і работнікі друку і сувязі.
Сярод узнагароджаных і ўчастак паштовай сувязі Шуміліна аб’яднанага цэха паштовай сувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» – за значны ўклад у забеспячэнне эфектыўнага развіцця сеткі паштовай сувязі гарадскога пасёлка Шуміліна і Шумілінскага раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №36 ад 12.05.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *