В Шумилинском районе выздоровели и выписаны из больницы большинство пациентов с COVID-19

Общество Ситуация с COVID-2019

Blood sample tube positive with COVID-19 or novel coronavirus 2019 found in Wuhan, China

У раёне большасць захварэўшых ужо паправілася

Як паведамілі карэспандэнту газеты ў раённым штабе па барацьбе з распаўсюджаннем коранавірусу і абароне насельніцтва ад інфекцыі, сітуацыя з распаўсюджаннем COVID-19 стабілізавалася.

Зменшылася колькасць пацыентаў з выяўленым каронавірусам і іх кантактаў. На раніцу 11 мая з 76 пацыентаў паправіліся і выпісаны з Шумілінскай ЦРБ 53 чалавекі. На самаізаляцыі на даму знаходзіцца 9 чалавек. Усе пацыенты пераносяць хваробу ў лёгкай форме ці сярэдняй цяжкасці.
Ва ўмовах станоўчай дынамікі медыкі асабліва папярэджваюць аб неабходнасці строгага захоўвання сацыяльнага дыстанцавання, нашэння масак і пальчатак у месцах масавага знаходжання людзей, грамадскім транспарце, абавязковай апрацоўкі рук і паверхняў антысэптыкамі. Захаванне мер перасцярогі да поўнага спынення пандэміі дазволіць пазбегнуць новых усплёскаў хваробы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Апублікавана ў №36 ад 12.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *