Создана районная комиссия по выборам Президента Республики Беларусь

Общество

19 мая адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, на якім была створана раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава нагадала, што Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сваёй пастановай №76 ад 8 мая 2020 года прызначыла выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 9 жніўня бягучага года. Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь ускладае на мясцовыя органы ўлады паўнамоцтвы па фарміраванні тэрытарыяльнай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта краіны, а таксама ўстанаўлівае пэўныя патрабаванні да яе складу.

Ірына Мікалаеўна паведаміла, што у склад Шумілінскай раённай выбарчай камісіі вылучаны 13 чалавек, з іх 54% – ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, 15% – ад працоўных калектываў, 31% – ад грамадзян шляхам збору подпісаў. У члены камісіі вылучаны 3 дзяржаўных служачых, што складае 23%. Старшыня райсавета нагадала парадак выбрання членаў камісіі.

Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Галіна Каралёва прадставіла характарыстыка на грамадзян, якія вылучаны ў склад камісіі. Удзельнікі пасяджэння зацвердзілі колькасны склад камісіі – 13 чалавек і, пасля абмеркавання, персанальны склад раённай выбарчай камісіі. Рашэнне аб стварэнні раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь публікуецца на старонках раённай газеты.

Падводзячы вынікі пасяджэння старшыня райвыканкама Віктар Гутараў адзначыў, што сфарміраваны вопытны і працаздольны склад раённай выбарчай камісіі, на якую ўскладаецца адказная работа па арганізацыі і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі ў Шумілінскім раёне. Ён падкрэсліў, што неабходна аператыўна правесці арганізацыйнае пасяджэнне камісіі, каб яна магла прыступіць да выканання сваіх абавязкаў, а пэўным структурам райвыканкама неабходна ў поўным аб’ме забяспечыць умовы для яе работы.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *