Шумилинская районная комиссия по выборам Президента Республики Беларусь приступила к работе

Общество

20 мая адбылося першае пасяджэнне Шумілінскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якое адкрыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў, які павіншаваў членаў камісіі з абраннем, падкрэсліў адказнасць і важнасць палітычнай кампані, у правядзенні якой прыйдзецца браць удзел камісіі.

На пасяджэнні старшынёй камісіі абраны Белагалоў С. Д., намеснікам старшыні – Ермалаеў С. П., сакратаром камісіі – Казаравец Л. І.

З 21 мая будзе арганізавана дзяжурства членаў камісіі.

Камісія знаходзіцца па адрасе: 211259, г.п. Шуміліна, вул Кароткіна, 10, каб 115а.

Час работы камісіі:

у панядзелак-пятніцу з 10.00 да 14.00 і з 15.00 да 19.00,

у суботу з 10.00 да 14.00,

нядзеля – выхадны.

Тэлефон 5-70-15.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *