Шумилинские «Айболиты»

Общество

Паслядоўнікі Айбаліта
Работнікі шумілінскай участковай ветлячэбніцы мэтанакіравана больш займаюцца прафілактыкай хвароб жывёлы. “Галоўнае ў нашай рабоце – не дапусціць заразных хвароб”, – лічыць загадчыца ўчастковай ветлячэбніцы С. А. Окунева.
А яшчэ ў работнікаў участковай ветлячэбніцы, апроч жывёлы грамадскіх арганізацый, ёсць “дамашнія пацыенты”. Накшталт катоў, сабак, хамякоў, папугаяў, марскіх свінак. Жыхары Шуміліна даволі часта прыносяць ці прывозяць сваіх гадаванцаў на прышчэпкі,  на лячэнне. “Часцей за ўсё хваробы звязаны з парушэннем абмену рэчываў ці са страваваннем, – кажа фельчар участковай ветлячэбніцы Ала Уладзіміраўна Кузьміна. – Каты трапляюць з траўмамі ног, бывае, што гаспадары паляўнічых сабак звяртаюцца з просьбай падлячыць сваіх памочнікаў, якіх па недарэчнасці падстрэлілі, бо пераблыталі з дзікай жывёлай”. Дарэчы, за мінулы год з просьбай падлячыць сваіх гадаванцаў ва ўчастковую ветлячэбніцу звярнулася больш за пяцьсот шумілінцаў. “Гэта добра, калі людзі трымаюць ката ці папугая і выхоўваюць у сваіх дзецях клапатлівасць і дабрыню, – лічаць С. А. Окунева і А. У. Кузьміна. –  Галоўнае, адносіцца да жывёлы па-чалавечы”.
Дарэчы, Святлана Аляксандраўна і Ала Уладзіміраўна працуюць разам паўтара дзясятка гадоў. Яны прафесіяналы, і вялікае задавальненне атрымліваюць ад таго, што зрабілі часам нават немагчымае, што жывёла стала на ногі, а яны ўбачылі шчырую ўсмешку ўдзячнасці іх гаспадароў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №27 ад 08.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *