Сотрудники Шумилинского РОВД собрали деньги и купили канцелярские товары для детей из малообеспеченных семей

Актуалии Общество

Падарункі ад міліцыянераў
Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў з ахвотай падхапілі акцыю “Міліцыя Віцебшчыны – дзецям”, якая мяркуе падтрымаць сем’і з дзеткамі, што знаходзяцца ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Афіцэры Шуміліншчыны сабралі сродкі і закупілі для школьнікаў з малазабяспечаных сем’яў усе неабходныя канцылярскія тавары: ручкі, алоўкі, альбомы, фарбы і многае іншае.
У першыя дні верасня міліцыянеры на чале з начальнікамі міліцыі Аляксандрам Дзмітрэнкам радавалі дзяцей сваімі нечаканымі візітамі. Дзеткі ахвотна прымалі падарункі, адразу ж браліся спрабаваць на якасць алоўкі і ручкі. Бацькі былі вельмі ўдзячныя за такую ўвагу.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

На здымку: участковы інспектар ІСН Анастасія Снарава ўручае падарунак Мілане і Аляксандры Скрыпялёвым з Лявонава.
Надрукавана ў № 71 ад 09.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *