19 января – День спасателя

Актуалии Безопасность Новости

19 студзеня – Дзень ратавальніка
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам  – Днём ратавальніка!
Бяспрыкладная мужнасць, адвага, самаадданасць сталі галоўнымі неад’емнымі якасцямі прадстаўнікоў вашай сапраўды гераічнай прафесіі. За гады работы ў аддзеле сфарміраваўся моцны, прафесійны калектыў, які здольны вырашаць задачы любой складанасці. Вы заўсёды прыходзіце на дапамогу тым, хто трапіў у бяду.
З кожным годам становіцца шырэй кола пытанняў, складаней задачы, якія вам прыходзіцца вырашаць па забеспячэнні бяспекі грамадзян. Але вы паспяхова з імі  спраўляецеся.
Выдатная падрыхтоўка, аператыўнасць і зладжанасць вашых дзеянняў дазваляюць вам з гонарам несці сваю штодзённую вахту, ахоўваць спакой і дабрабыт жыхароў раёна.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу высакародную і мужную працу. Ад усяго сэрца жадаем вам добрага здароўя, шчасця, дабрабыту ў сем’ях, стойкасці, цярпення, поспехаў у вашай складанай і адказнай рабоце.
Раённы выканаўчы камітэт.                                  Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №6 ад 18.01.2019 г.