Преобразования к лицу Шумилинскому району

Актуалии Край шумілінскі

Пераўтварэнні навідавоку
У 2014 годзе прайшла першая служба ў Свята-Ануфрыеўскай царкве ў г. п. Обаль. Храм адноўлены намаганнямі святара Уладзіміра Пучынскага, спонсараў, жыхароў пасёлка і навакольных вёсак.

Больш за 4,5 мільярда рублёў выдаткавана з бюджэту на рэканструкцыю будынка дзіцячай школы мастацтваў у Шуміліне. З 1 верасня 2014 года ў абноўленым будынку музыкай, танцамі, спевамі, маляваннем займаецца больш за 400 вучняў.

За 2011-2015 гады ў рэканструкцыю і мадэрнізацыю 11 малочнатаварных фермаў укладзена 39,8 мільярда рублёў. На 5 фермах рэканструкцыя працягваецца.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №75 ад 25. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *