У Беларусі са жніўня ўзраслі дзіцячыя дапамогі

Актуалии Общество Официально

У Беларусі са жніўня ўзраслі дзіцячыя дапамогі
19 жніўня, Мінск /Алена Прус — БЕЛТА/. У Беларусі са жніўня бягучага года ўзраслі дзіцячыя дапамогі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Пастановай Савета Міністраў зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) — з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2014 года ён складае Br1 млн 343 тыс. 420. Новы БПМ павысіўся на 10,9 працэнта да нарматыву, які дзейнічаў у маі-ліпені бягучага года. Адпаведна, на 10,9 працэнта ўзраслі памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складае са жніўня бягучага года Br13 млн 434 тыс. 200, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) — Br18 млн 807 тыс. 900. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складае Br1 млн 343 тыс. 400 (100 працэнтаў БПМ).
Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) са жніўня складае Br940 тыс. 400, на іншых дзяцей у сям’і (50 працэнтаў БПМ) — Br671 тыс. 700. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) складае Br1 млн 343 тыс. 400; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) — Br940 тыс. 400.
Нагадаем, у адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы, на другое і наступных дзяцей — 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям’і.
Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2014 года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за другі квартал бягучага года ў памеры Br6 млн 33 тыс. 875. Такім чынам, са жніўня па кастрычнік памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця — Br2 млн 111 тыс. 900, на другое і наступных дзяцей — Br2 млн 413 тыс. 550, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў — Br2 млн 715 тыс. 200.
Грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў да ўстаноўленага законам.
Паводле слоў спецыялістаў, у Беларусі дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў была назначана ў першым паўгоддзі бягучага года амаль на 340 тыс. малышоў (98,5 працэнта ад агульнай колькасці дзяцей гэтай узроставай групы), дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады — 32,1 тыс. чалавек (2,3 працэнта).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *