Как не волноваться и успешно сдать экзамены? Советы психолога

Образование Общество

Як  не  хвалявацца і  паспяхова  здаць  экзамены

Экзамен. Гэта слова выклікае ў кожнага з нас розныя пачуцці, як прыемныя так і не вельмі. Мы здаём экзамены не адзін дзясятак разоў, пачынаючы з выступленняў на навагодняй ёлцы ў дзіцячым садку, школьных кантрольных, а потым сесій у інстытуце, гутарак пры прыёме на работу, здачы экзаменаў на правы… І бывае вельмі цяжка сабрацца і праявіць свае самыя лепшыя якасці ў хвіліны іспытаў, справіцца са сваім страхам.

Экзамены непазбежныя, але ў нас ёсць выбар: перажываць, хвалявацца, іспытваць стрэс ці ісці на іспыты спакойна і рашуча, дасягаючы пастаўленых мэт. Як жа справіц-ца са сваімі пачуццямі і эмоцыямі?

Вось некаторыя парады, якія дапамогуць пераадолець страх і няўпэўненасць у сабе:

1Ніколі не думайце пра
негатыўны зыход іспыту. Не праграмуйце сябе на няўдачу. Малюючы сабе катастрофу, мы губляем на гэта энергію і сілы. Малюючы паспяховае пераадоленне сітуацыі, мы атрымліваем новую энергію, а, значыць, большы шанс на рэальны поспех.

2 Пры падрыхтоўцы да
экзамену пазбягайце шматгадзіннага зубрэння і панікі. Не адмаўляйце сабе ў адпачынку, абавязкова высыпайцеся і правільна харчуйцеся, не пазбаўляйце сябе маленькіх радасцей. Лепш вучыць гадзіну ў дзень, але са свежай галавой і станоўчым настроем, чым праводзіць за кнігамі круглыя суткі і знаходзіцца ў стане стрэсу.

3 Выпішыце на лісток пры
чыны вашых страхаў, што менавіта вас пужае ў будучым іспыце. Гэта можа быць строгі настаўнік, няўпэўненасць ва ўласных сілах, успаміны пра мінулыя няўдачы, боязь канкурэнцыі і г. д. Разглядзіце кожны пункт паасобку, цвяроза прааналізуйце, чаму гэта вас пужае. Гэта практыкаванне дапаможа вам зразумець, што ў страха вочы вялікія, а ваша боязь беспрычынная.

4 Калі думкі, якія выклікае

страх, з’яўляюцца зноў і зноў, пастарайцеся замяніць іх пазітыўнымі. Адчуйце дэталёва эмоцыі, падораныя імі. Зафіксуйце гэтыя ўспаміны і кожны раз, быццам пераключаючы тэлевізійны канал з фільма жаху на камедыю, ідзіце ад сваіх дурных думак і страхаў.

5 Перад пачаткам экза-

мену падумайце пра свае моцныя бакі: добрую падрыхтоўку, удзел у алімпіядах. Гэта дадасць вам упэўненасці ва ўласных сілах.

Парады выпускніку

Падрыхтуй месца для заняткаў: прыбяры са стала лішнія рэчы, зручна размясці патрэбныя падручнікі, сшыткі, паперу, алоўкі і г. д.

Для пачатку вызначы: хто ты – сава ці жаўранак, і ў залежнасці ад гэтага максімальна выкарыстоўвай ра-нішнія і вячэрнія гадзіны. Складаючы план на кожны дзень падрыхтоўкі, неабходна дакладна вызначыць, што менавіта сёння будзеш вывучаць. Не наогул: “крыху пазаймаюся”, а якія менавіта раздзелы і тэмы.

Пачні з самага складанага, з таго раздзела, які ведаеш горш за ўсё. Але калі табе цяжка “раскачацца”, можна пачаць з матэрыялу, які больш за ўсё цікавы і прыемны. Паступова ўвой-дзеш у працоўны рытм, і справа пойдзе.

Чаргуй заняткі і адпачынак, напрыклад, 40 хвілін заняткаў, затым 10 хвілін – перапынак. Можна ў гэты час памыць посуд, паліць кветкі, зрабіць зарадку, прыняць душ.

Не трэба імкнуцца да таго, каб прачытаць і запомніць на памяць увесь падручнік. Карысна структураваць матэрыял за кошт складання планаў, схем, пажадана на паперы. Планы карысныя і таму, што іх лёгка выкарыстоўваць пры сціслым паўторы матэрыялу.

Рыхтуючыся да экзаменаў, ніколі не думай пра тое, што на справішся з заданнем, а наадварот, у думках малюй сабе карціну трыумфу.

Пакінь адзін дзень перад экзаменам на тое, каб зноў паўтарыць усе планы адказаў, яшчэ раз спыніцца на самых цяжкіх пытаннях.

Тамара ВАСІЛЬЕВА, педагог-псіхолаг Шумілінскай СШ №2.

Опубликовано в №40 от 26.05.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *