Как предупредить выпадения детей их окон. Советы спасателей

Бяспека Грамадства

Чаму дзеці выпадаюць з акна і як гэта спыніць?

Падзенне дзяцей з вышыні, на жаль, не рэдкасць у Беларусі, канстатуюць выратавальнікі і медыкі. Асабліва часта пра трагічныя выпадкі, звязаныя з падзеннем маленькіх дзетак з акон ці з дахаў, можна пачуць у канцы вясны, летам і ў пачатку восені. Здараецца гэта па розных прычынах: бацькі згубілі пільнасць ці наогул адсутнічалі дома, дзеці гулялі ці абапіраліся на маскітныя сеткі – не вытрымалі шклопакеты….

Статыстыка няўмольная: гібель ад падзення з вышыні займае ў нашай краіне трэцяе месца сярод прычын дзіцячай смяротнасці. Што павінны ведаць і рабіць бацькі, каб папярэдзіць трагедыю?

– Не прывучайце дзяцей глядзець у акно.

– Устанавіце блакіратары адкрывання акон альбо спецыяльныя фіксатары, якія не дазваляюць дзіцяці адчыніць акно больш, чым на некалькі дзюймаў.

– Выкарыстоўвайце абмежавальнікі адкрывання акон са стальным тросам, якія дазволяць адчыніць акно толькі на даўжыню троса.

– Абараніце вокны, уставіўшы аконныя рашоткі.

– Абсталюйце вокны спецыяльнымі накладнымі ручкамі на замку і з камплектам ключоў.

– Адсуньце ад акон усе віды мэблі і не пакідайце ў пакоі дзіцячыя стульчыкі і табурэты.

– Не ўстанаўлівайце маскітную сетку – дзіця ўспрымае яе як перашкоду і абапіраецца.

– Не пакідайце вокны адчыненымі насцеж, калі ў кватэры дзіця.

– Не дазваляйце дзіцяці гуляць на падаконніку.

– Расказвайце і тлумачце дзецям, чаму нельга падыходзіць да акна.

Шумілінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *