Подведены итоги конкурса «Я б в спасатели пошёл»

Безопасность Образование Общество

    

Лепшы касцюм – у выхаванцаў дзіцячага сада №1

Падведзены вынікі раённага этапа абласнога агляду-конкурсу “Я б у выратавальнікі пайшоў”, які ў рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” арганізавалі і правялі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзелам па адукацыі райвыканкама, райкамам БРСМ і раённай арганізацыяй Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства.

Як адзначылі арганізатары, конкурс выклікаў вялікі інтарэс не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых. Работы былі прадстаўлены практычна з кожнай навучальнай установы. Бацькі і дзеці творча падышлі да распрацоўкі касцюмаў і праявілі надзвычайную фантазію пры стварэнні цікавых і арыгінальных мадэляў пажарнай тэхнікі.

Так, у намінацыі “Дзіцячы касцюм выратавальнікаў” 1 месца прысуджана сем’ям выхаванцаў Шумілінскага ясляў-сада №1 Прохара Шабанава і Златы Шумілавай. Другое месца ў сям’і выхаванца Обальскага я/с Арцёма Смірнова, трэцяе – у сям’і выхаванца Шумілінскага я/с №2 Ільі Сторажава.

У намінацыі “Дзіцячая тэхніка выратавальнікаў” 1 месца аддадзена сям’і Кірыла Шавякі (выхаванец Шумілінскага я/с №3), 2 месца – сям’і Анастасіі Марковіч (Шумілінскі я/с №1), 3 месца – сям’і Прохара Шабанава (Шумілінскі я/с №1).

Па выніках інтэрнэт-галасавання ў намінацыі “Прыз сімпатый гледачоў” перамогу атрымала сям’я Паліны Новікавай, выхаванкі Шумілінскага я/с №4.

Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, на гэтым тыдні былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі, прадастаўленымі спонсарамі конкурсу – райкамам БРСМ і раённай арганізацыяй БДПТ.

Пераможцы прадставяць Шумілінскі раён на абласным этапе. Пажадаем удачы!

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *