Из оперативной сводки РОВД

Крымінал. Здарэнні

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Смяртэльныя ўдары

Пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў у двух жыхароў Губіцы завязалася бойка, у выніку якой адзін вясковец нанёс другому некалькі цялесных пашкоджанняў. Пацярпелы (інвалід 3 групы) ад атрыманых траўм памёр. Узбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса «Прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў». Вінаватаму пагражае пазбаўленне волі ад 5 да 15 гадоў.

Пагроза

Узбуджана крымінальная справа супраць жыхара Обалі за тое, што падчас работы супрацоўнікаў РАНС у інтэрнаце ОКЗ (спрацавала сістэма “Маланка”, было выяўлена задымленне) ён перашкаджаў абследаваць свой пакой: кінуўся на аднаго з выратавальнікаў з кулакамі, пагражаў нажом. Згодна з ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Насілле або пагроза ў адносінах да службовай асобы, якая выконвае свае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадзянскі доўг” максімальнае пакаранне – пазбаўленне волі да 5 гадоў.

Пагасцяваў

Жыхар Тупічына прыехаў у госці да жыхаркі Обалі. Пасля гасцявання мужчына ўбачыў, што ў яго прапалі кашалёк з 75 рублямі і банкаўская картка. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што крадзеж здзейсніла гаспадыня кватэры. Частка ўкрадзенага канфіскавана і вернута гаспадару.

Распусціў рукі

Па матэрыялах праверкі супрацоўнікаў крымінальнага вышуку ў адносінах да жыхара Язвіна, які нанёс некалькі ўдараў рукамі жыхару Тулава Віцебскага раёна, узбуджана крымінальная справа.

Металашукальнік

Пацярпеў жыхар Язвіна – з яго кватэры прапаў металашукальнік, які належаў аднавяскоўцу.  Пацярпелы звярнуўся за дапамогай у міліцыю. Па гарачых слядах было ўстаноўлена, што крадзеж здзейсніла сужыцелька гаспадара кватэры. Узбуджана крымінальная справа.

На чырвонае святло

На перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко супрацоўнікі ДАІ затрымалі пенсіянера райцэнтра, які пераходзіў праезную частку на чырвонае святло святлафора. Як высветлілася, падобнае парушэнне ў мужчыны не першае, ён плаціў ужо штраф два гады таму. Жыхар райцэнтра выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС, яму пагражае штраф да 5 БВ.

Нецвярозы

У начны час супрацоўнікі ДАІ спынілі на вуліцы Сіпко ў райцэнтры непрацуючага жыхара райцэнтра, які кіраваў аўтамабілем «Фальксваген-Пасат» у стане алкагольнага ап’янення. Пры гэтым не меў вадзіцельскага пасведчання. Парушальніку пагражае штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне права кіраваць транспартнымі сродкамі на тры гады.

Людміла ЗУЙКОВА.

Надрукавана ў№42 ад 02.06.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *