Кирилл Шевяко победил с «гигалётом» в конкурсе «Я б в спасатели пошёл»

Безопасность Мир увлечений

Гігалёт Кірыла Шавякі – у ліку пераможцаў

У Віцебску падведзены вынікі абласнога конкурсу “Я б у ратавальнікі пайшоў”, які праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”. Бацькі разам з дзецьмі пры падтрымцы дзіцячых садоў і школ выраблялі са спадручных сродкаў – паперы, цэлафану, пластыку, фольгі, тканіны – касцюм выратавальніка і пажарную тэхніку, рыхтавалі іх творчую відэабарону.

У лік пераможцаў трапілі і шумілінцы. Так, у намінацыі “Дзіцячая тэхніка ратавальнікаў” трэцяе месца прысуджана Кірылу Шавяку, выхаванцу Шумілінскага ясляў-сада №3. Яго гігалёт і відэабарона не пакінулі раўнадушнымі журы.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *