«Святой колодец» есть в Ковляковском сельсовете

Край шумілінскі Экология

«Раскажы пра  сваю  крыніцу»

3-4 лістапада 2020 года ў Мінску адбудзецца VI Міжнародны Водны Форум «Крыніцы Беларусі», у рамках якога арганізоўваецца інфармацыйная кампанія (акцыя) з асвятленнем яе вынікаў на форуме.

Мэта акцыі – абследаванне, добраўпарадкаванне і абарона водных аб’ектаў навакольнага асяроддзя ў рамках кампаніі «Уладкуем малую радзіму». Удзельнічаць у дадзенай акцыі могуць любыя грамадскія аб’яднанні, моладзь і проста любы жадаючы. Удзельнікі могуць расказаць пра адну з крыніц праз відэа- і фотарэпартажы, у сродках масавай інфармацыі. Тэрмін правя-дзення акцыі – з 5 чэрвеня да 31 кастрычніка.

Матэрыялы пра крыніцы можна дасылаць у рэдакцыю раённай газеты ці ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Пра крыніцу «Святы калодзеж», што на тэрыторыі Каўлякоўскага сельсавета ля ваколіц вёскі Пятніцкае, паміж азёрамі Першае і Святца, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Кісялевіч ведае гадоў 20, яшчэ да таго часу, як прыйшоў на пасаду галоўнага эколага раёна. І кожную вясну стараецца прыехаць да крыніцы, паглядзець, як яна «пажывае». Прыхоплівае з сабой рыдлёўку, каб пачысціць, каб дапамагчы крынічцы забурліць больш энергічна.

«Паглядзіце, як людзі калісьці абсталявалі “Святы калодзеж”: з усіх бакоў абклалі часаным каменнем, – пракаменціраваў Генадзь Мікалаевіч. – Відаць, калісьці яна была вельмі папулярным і запатрабаваным месцам у мясцовага насельніцтва».

Сцежка не зарастае, значыць, народ ведае, помніць, наведвае.

Надрукавана ў №43 ад 05.06.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *