Широкий спектр экспертиз выполняют специалисты Госкомитета судебных экспертиз

Закон Крымінал. Здарэнні

Стоп, наркотыкі!

Спецыялісты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці выконваюць даследаванні ў розных сферах жыццядзейнасці. Асобна трэба расказаць пра такі від даследаванняў,  як экспертыза наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў.

Наркаманія  –  з’ява, з якой  павінна змагацца ўсё грамадства без выключэння. У апошні час сінтэтычныя рэчывы,  вядомыя як міксы і спайсы, сталі даволі папулярнымі сярод моладзі.

Між тым, даўно ўстаноўлена, што менавіта дадзеныя віды сінтэтычных наркотыкаў ўтрымліваюць у сваім складзе хімічныя рэчывы, якія «забіваюць» клеткі галаўнога мозгу. Зараз  распаўсюджваюцца і курыльныя сумесі,  якія правакуюць развіццё ракавых клетак у арганізме. Задачамі экспертызы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў з’яўляюцца ў тым ліку і аднясенне іх да ліку наркотыкаў, а таксама выяўленне слядоў гэтых рэчываў на розных прадметах-носьбітах.

Для павышэння аператыўнасці работы праваахоўных органаў у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз працуе сістэма кругласутачнага правядзення экспертыз і даследаванняў наркотыкаў. У Віцебскай вобласці такія экспертызы праводзяць з дапамогай сучаснага абсталявання  ва Упраўленні, а таксама ў Аршанскім і Наваполацкам міжраённых аддзелах. Дадзеная экспертыза  дазваляе максімальна хутка і дакладна вызначыць склад не толькі раслінных, але і сінтэтычных наркотыкаў .

Запатрабаванымі таксама з’яўляюцца экспертызы і даследаванні, якія праводзяцца ў рамках грамадзянскіх спраў і гаспадарчых спрэчак. Па дагаворах на платнай аснове выконваюцца даследаванні для грамадзян і юрыдычных асоб. Найбольш запатрабаванымі ў насельніцтва з’яўляюцца экспертызы па ўсталяванні спрэчнага сваяцтва (бацькоўства), будаўніча-тэхнічныя экспертызы, а таксама даследаванні, вынік якіх уплывае на правамернасць грамадзянска-прававых здзелак: куплі-продажу, дарэння, завяшчання.

Надзея ХАХЛОВА,

дзяржаўны судовы эксперт Шумілінскага МРА Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *